Белчыгунка прапануе паслугу, якой немагчыма скарыстацца

Пошук wi-fi, ілюстрацыйнае фота

Пошук wi-fi, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Беларуская чыгунка прапануе паслугу прагляду кіно, але скарыстацца ёй немагчыма, пішуць "Моцныя навіны".

Праект БЧ і "Беларусьфільма" анансавалі на пачатку ліпеня. Маўляў, у цягніках міжрэгіянальных ліній бізнес-класа цяпер можна паглядзець беларускае кіно праз wi-fi з медыясервераў Белчыгункі.

5 ліпеня журналіст "Моцных навінаў" спрабаваў паглядзець "Дзікае паляванне караля Стаха" ў электрацягніку, які адпраўляўся з Мінска ў Гомель а 17:24.

"Спачатку мы падключыліся да Wi-Fi праз тэлефон. Але ўжо праз 10 хвілін з моманту адпраўлення сувязь прапала. На ноўтбуку карціна была тая ж самая. Інтэрнэт з’яўляўся падчас перапынкаў на станцыях, але, як толькі мы ад іх ад’язджалі, знікаў", — піша выданне.

На пытанне карыстальніка ў службе даведкі БЧ адказалі, што аператары не маюць тэхнічнай магчымасці забяспечыць належную сувязь уздоўж чыгуначных ліній. Адпаведна, і стабільнага выхаду ў інтэрнэт падчас падарожжаў няма. Прынамсі, у напрамку Мінск-Гомель.

Белчыгунка прапануе паслугу, якой немагчыма скарыстацца
Спроба паглядзець кіно ў цягніку / t.me/gomeltoday
Белчыгунка прапануе паслугу, якой немагчыма скарыстацца
Адказ БЧ / t.me/gomeltoday

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі