Зноў у полі згарэў збожжаўборачны камбайн, на гэты раз у Лідскім раёне
Прычыны ўзгарання ўсё высвятляюць (ілюстрацыйнае фота)
Зноў у полі згарэў збожжаўборачны камбайн, на гэты раз у Лідскім раёне. Здарэнне адбылося ўдзень 15 жніўня каля вёскі Крупава. Усё той жа КЗС-1218 "Палессе GS12" (выпушчаны ў 2010 годзе) выконваў сельскагаспадарчыя працы, калі адбылося ўзгаранне. Ратавальнікі паведамляюць, што камбайнер не пацярпеў. Камбайн агнём знішчаны. Прычыну ўзгарання яшчэ высвятляюць.
Узгаранні КЗС-1218 "Палессе GS12" адбываюцца рэгулярна. Папярэдні выпадак быў тыдзень таму ў Мядзельскім раёне. Нядаўна ў Пружанскім раёне ў выніку такога здарэння камбайнер трапіў у рэанімацыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.