"Na żywo" — кіно пра журналістак Андрэеву і Чульцову: стрым з рэжысёркай

Рэжысёрка Мара Тамковіч (злева) і актрыса Аляксандра Жук (справа) падчас фестывалю ў Гдыні / Anna Rezulak
Рэжысёрка Мара Тамковіч (злева) і актрыса Аляксандра Жук (справа) падчас фестывалю ў Гдыні / Anna Rezulak

У 2018-м годзе фільм "Дачка" Мары Тамковіч стаў лепшым на Нацыянальным конкурсе кінафестываля "Лістапад". Днямі яе новы кароткаметражны фільм "У жывым эфіры" ("Na żywo"), заснаваны на гісторыі журналістак Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай, атрымаў спецыяльную ўзнагароду на 47-м фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні. 

Дзеянне фільма адбываецца ў Мінску. Мірная дэманстрацыя памяці забітага Рамана Бандарэнкі брутальна душыцца міліцыяй. Свет даведваецца пра гэта праз стрым, які вядуць дзве журналісткі з кватэры аднаго з прылеглых дамоў. У выніку журналістак высочвае паліцэйскі дрон і яны аказваюцца перад драматычным выбарам.

"Гэта не дакументальны фільм,кажа Мара. — Падзеі былі сціснутыя і змененыя мной для драматургічных патрэб, а гераіні маюць змененыя імёны... Мне хацелася ператварыць гісторыю дзьвюх дзяўчат з чарговых навінаў пра рэпрэсіі ў Беларусі ў гісторыю пра жывых людзей, даць адчуць іх напружанне, страх і рашучасць... Я хацела, каб гледачы разам з гераінямі пражылі гэтыя ключавыя для іх жыцця пятнадцаць хвілін, адчулі, наколькі цяжкім было рашэнне, якое яны павінны былі прыняць — і ў той жа час, як яны не маглі прыняць іншае".

Чаму менавіта гэтая гісторыя пра беларускія рэпрэсіі зачапіла рэжысёрку? Асабістае ці грамадскае што тут галоўнае? Ці значыць, што "Na żywo" чарговая спроба нагадаць палякам і свету пра Беларусь? Чаму галоўныя ролі ў фільме маглі сыграць толькі беларускія акцёркі? Ці ўсё ж беларуская рэвалюцыя жаночая? Пра гэта ды іншае ў 14:00 у жывым эфіры Еўрарадыё гутарым з Марай Тамковіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі