Цукеркі з амфетамінам прыйшлі не па адрасе і 5 выратавальных секунд — #ІхНоравы
#ІхНоравы
Той, хто не сочыць за сусветнымі падзеямі, можа нават не заўважыць наступ Украіны на Курск. Але мы не з такіх — мы штодня трымаем вас у курсе падзей свету, якія нас усхвалявалі, фрустравалі, парадавалі або дабілі.
Ізраіль vs Іран
ЗША спрабуюць не дапусціць вайны Ірана з Ізраілем. Прэзідэнт Джо Байдэн думае, што калі дасягнуць пагаднення аб спыненні агню паміж Ізраілем і ХАМАС у Газе, то гэта можа спыніць пачатак новай вайны.
Многія баяцца, што Іран можа адпомсціць Ізраілю за забойства на сваёй тэрыторыі лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіі. Ізраіль не заяўляў, што мае да гэтага дачыненне, але Тэгеран упэўнены, што за забойствам Ханіі стаіць Тэль-Авіў. Карацей, усе чакаюць, ці зробіцца сітуацыя на планеце яшчэ гарачэйшай і страшнейшай.
Не-не, Кэці Пэры цяпер не пад следствам! Сама здымка ў гэтым раёне дазволеная. Проста калі яна вядзецца з камерцыйнымі мэтамі, трэба звярнуцца па дазвол у Міністэрства навакольнага асяроддзя. А прадзюсарская кампанія, якая здымала кліпа, не запытвала пра такі дазвол.
Амфетамін ў падарунках
Дабрачынная арганізацыя ў Новай Зеландыі неспадзявана раздала 400 цукерак з амфетамінам. Прысмакі трапілі ў прадуктовыя пасылкі, якія валанцёры рассылаюць тым, хто мае патрэбу.
Цукеркі былі часткай ананімнага ахвяравання ад аднаго з мясцовых жыхароў. Яны ляжалі ў звычайнай запячатанай скрынцы, ніякага падазрэння ў валанцёраў не выклікалі. А потым адзін з атрымальнікаў паскардзіўся на "дзіўны смак".
Высветлілася, што ў адной цукерцы змяшчаецца каля 300 доз амфетаміну — гэта патэнцыйна смяротны аб'ём. Як мінімум трое з тых, хто атрымаў пасылку з цукеркамі, звярталіся па медыцынскую дапамогу, але нікому з іх не спатрэбілася шпіталізацыя.
Паліцыянты пакуль не могуць зразумець, трапілі цукеркі ў пасылкі выпадкова ці гэта была мэтанакіраваная акцыя. Калі што, адна такая цукерка каштуе 600 долараў, так што для пранку ўсё ж занадта сур'ёзныя выдаткі.
Удых-выдых — і не крычаць
Так, цяпер да важных навін. Калі вы сварыцеся з блізкім чалавекам — вазьміце перапынак на 5 секунд. Гэта дапаможа. Навукоўцы гарантуюць.
"Паўза падчас спрэчкі можа паслужыць свайго роду перашкодай, якая не дасць разгарэцца сварцы, змякчыць рознагалоссі і пазбавіць ад неабходнасці звяртацца па дарагую кансультацыю", — гаворыцца ў даследаванні.
Псіхолагі з Універсітэта Сэнт-Эндрус зладзілі эксперыменты, у якіх удзельнічала 81 пара. І перапынак у сварцы ўсяго на 5 секунд паказаў сваю эфектыўнасць.
"Гэта гучыць як нешта відавочнае. Але мы ўпершыню эксперыментальна прадэманстравалі, што вымушаны перапынак зніжае агрэсію", — кажуць даследнікі.
Перапынак у спрэчцы на 10 і 15 секунд таксама эфектыўны, але выявілася, што ўсяго толькі 5 секунд "на памаўчаць" такія ж эфектыўныя! Гэта значыць, нават самая кароткая паўза можа дапамагчы разрадзіць абстаноўку.
Ну што: удыхнулі, выдыхнулі — і вось ужо не хочацца ні на каго крычаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.