У Мінску ў аварыю трапілі два трамваі

Сутыкнуліся трамваі

Сутыкнуліся трамваі / minsknews.by

У Мінску ў аварыю трапілі два трамваі, паведамляе сталічнае ДАІ. Здарэнне адбылося раніцай 16 жніўня (каля 07:32) на вуліцы Казлова. У выніку на гэтым участку спынены рух трамваяў № 1, 3, 4, 6 і 11. На фота minsknews.by відаць, што трамваі сутыкнуліся і атрымалі пашкоджанні. 

Са слоў кіроўцы трамвая, праз адключэнне напружання на кантактнай сетцы адбылося спыненне руху, у выніку чаго "41-гадовая кіроўца ўчыніла наезд на трамвай, які спыніўся наперадзе", паведамляе ДАІ. У выніку ДТЗ некалькі пасажыраў завезлі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

"Мінсктранс" піша, што арганізаваны часовы аўтобусны маршрут №904 "РК З.Бядулі — ст. м. Плошча Я. Коласа". Рух трамваяў з боку "Зялёнага Луга" арганізаваны да ДС "Возера", а з боку ДС "Возера" да ДС "Зялёны Луг", з боку "Серабранкі" — да РК Змітрака Бядулі, з боку вуліцы Мяснікова — да РК Змітрака Бядулі.

Рух трамваяў па вуліцы Казлова аднавілі толькі каля 12-й гадзіны.

У Мінску ў аварыю трапілі два трамваі
t.me/gaiminsk/
У Мінску ў аварыю трапілі два трамваі
У Мінску ў аварыю трапілі два трамваі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі