У Магілёве дзіця ўпала са зламанай горкі — пералом чэрапа

Пластыкавае палатно горкі было проста выламана

Пластыкавае палатно горкі было проста выламана / mogilev.online

У Магілёве дзіця ўпала са зламанай горкі і атрымала пералом чэрапа. Трохгадовага хлопчыка шпіталізавалі з цяжкай траўмай, піша mogilev.online.

Здарэнне адбылося ў сераду. Дзіця хацела скаціцца з горкі, усталяванай каля шматпавярховых жылых дамоў, але раптам на хуткасці вылецела за межы канструкцыі на вышыні каля 2 метраў ад зямлі. На фота відаць, што пластыкавае палатно горкі было проста выламана.

У Магілёве дзіця ўпала са зламанай горкі — пералом чэрапа

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі