Даведаліся імя напарніка Камалы Харыс і пачыталі Маска ў Твітары — #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Хочаце, каб у свеце больш гаварылі пра Беларусь? Давайце будзем больш цікавіцца светам, гэта ўзаемна скіраваныя трэкі! І пачаць можна з рэгулярных аглядаў сусветных навін на Еўрарадыё.

 

Хто гэта побач з Харыс?

Свет даведаўся імя чалавека, які стане напарнікам Камалы Харыс у схватцы з Дональдам Трампам. Гэта Цім Уолз, губернатар Мінесоты і былы школьны настаўнік. Калі Харыс пераможа Трампа на выбарах, Уолз стане віцэ-прэзідэнтам.

Узнали имя напарника Камалы Харрис и почитали Маска в Твиттере — #ИхНравы
Цім Уолз / Getty Images

З дапамогай Уолза каманда плануе прыцягнуць увагу кансерватыўных выбаршчыкаў і тых, хто пакуль яшчэ не  вызначыўся. Ён белы мужчына сярэдняга веку з маленькага гарадка на Сярэднім Захадзе. Тое, што трэба ў пару да Харыс. Штаб Трампа ўжо апублікаваў заяву, у якой назваў Уолза "небяспечным ліберальным экстрэмістам".

Кажуць, да таго, як стаць губернатарам, Уолз быў больш умераным, а потым стаў "прагрэсіўным левым". Будзе цікава.

 

Капітолій 2.0

Брытанію ахапіла хваля беспарадкаў. Яны доўжацца ўжо амаль тыдзень. Усё пачалося з нападу на дзіцячы танцавальны клуб, дзе дзеці вучыліся танцаваць у стылі Тэйлар Свіфт. Чалавек у масцы і з нажом кінуўся на дзяўчынак, трое загінулі, яшчэ пяцёра знаходзяцца ў бальніцы ў крытычным стане. Раненні атрымалі таксама двое дарослых, якія спрабавалі абараніць дзяцей.

І Брытанію захліснулі жахлівыя па сваёй сіле беспарадкі з антыіміграцыйнымі і крайне правымі настроямі. Яны падаграваюцца, у тым ліку, і дэзінфармацыяй ў Інтэрнэце.

І тут Ілан Маск вазьмі ды і напішы ў Х: "Грамадзянскай вайны не пазбегчы". У офісе брытанскага прэм'ера не ацанілі.

Прадстаўнік прэм'ер-міністра заявіў, што каментарам Маска "няма ніякіх апраўданняў". І так завязалася слоўная перапалка паміж Маскам і офісам.

Прэм'ер Кір Стармер сказаў, што не пацерпіць нападу на мячэці і мусульманскія абшчыны. Маск адказаў: "А хіба вас не павінны турбаваць напады на ўсе абшчыны?"

А потым Маск апублікаваў відэа, на якім чалавек (як мяркуецца, арыштаваны за абразлівыя каментары ў інтэрнэце) пытаецца: "Ці гэта Брытанія, ці Савецкі Саюз?"

Брытанскі міністр юстыцыі Хайдзі Александэр таксама раскрытыкаваў Маска і назваў яго каментары "зусім неапраўданымі" і "даволі сумнымі".

Маск не спыняецца. Подпіс пад фота: "У 2030-м годзе за каментар у Фэйсбуку, які не ўпадабала Вялікабрытанія"

Здаецца, проста цяпер мы назіраем, як у сетцы разгортваецца "штурм Капітолія 2.0". І трэба вельмі акуратна падбіраць словы, каб яны не каштавалі некаму жыцця.

У час беспарадкаў былі атакаваныя мячэці і разгромленыя месцы пражывання шукальнікаў прытулку. Многія лічаць, што пасты ў сацсетках сыгралі ў гэтым немалую ролю.

 

Асудзіць можна нават Google

Амерыканскі суд абвясціў Google манапалістам. Суддзя сказаў, што Google парушыў антыманапольнае заканадаўства, калі матчына кампанія Google Alphabet Inc заплаціла іншым тэхгігантам за тое, каб зрабіць сваю пошукавую сістэму опцыяй па змаўчанні ў іх смартфонах і браўзерах. Фактычна гэта заблакавала канкурэнтам шлях да поспеху на рынку.

"Google — манапаліст, і ён дзейнічаў адпаведным чынам, каб захаваць сваю манаполію", — пастанавіў суддзя.

Пакуль незразумела, якія штрафы павінны будуць выплаціць Google і Alphabet. Рашэнне суддзі будзе абскарджанае.

"Гэтае рашэнне пацвярджае, што Google прапануе найлепшую пошукавую сістэму. Але робіць выснову, што мы не павінны рабіць яе лёгкадаступнай", — гаворыцца ў заяве кампаніі.

А вось генпракурор ЗША рашэннем задаволены. Ён лічыць, што гэта "гістарычная перамога амерыканскага народа".

"Ні адна кампанія — незалежна ад яе памеру або ўплыву — не стаіць вышэй за закон", — заявіў ён.

 

А цяпер гісторыя поспеху

"Самая брыдкая сабака Брытаніі" Пэгі знялася ў фільме з Раянам Рэйналдсам і Х'ю Джэкманам. Яна стала героем фільма "Дэдпул і Расамаха".

Ко-стар Пэгі — Раян Рэйналдс

Гэта літаральна самы непрыгожы сабака ў краіне, ён перамог у конкурсе і атрымаў вось менавіта такі тытул. А потым яго заўважылі галівудскія прадзюсары і запрасілі ў кіно. Фільм так сабе, але ко-стары ў Пэгі ўсім на зайздрасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі