Памёр актор Бенджы Грэгары, які граў хлопчыка ў серыяле "Альф"
Кадр з серыялу "Альф"
Ва ўзросце 46 гадоў памёр амерыканскі актор Бенджы Грэгары, вядомы па ролі маленькага Браяна Танера ў серыяле "Альф".
Паведамляецца, што цела актора знайшлі 13 чэрвеня ў яго ўласным аўтамабілі на паркоўцы каля банка ў горадзе Пеорыя (Арызона). Там жа, у салоне машыны, ляжаў мёртвы мопс па мянушцы Ганс, які належаў Грэгары.
Сястра актора расказала, што ён пакутаваў на дэпрэсію, біпалярным засмучэнне і парушэнні сну, праз якія мог не спаць па некалькі сутак запар.
Самай вядомай роляй Бенджы Грэгары стаў Браян Танер у серыяле "Альф", дзе распавядалася аб прыгодах іншапланетніка, які трапіў на Зямлю. Прэм'ера фільма адбылася ў верасні 1986 года на тэлеканале NBC, калі актору было восем гадоў.
Акрамя ўдзелу ва ўсіх чатырох сезонах "Альфа" Грэгары здымаўся ў яшчэ некалькіх тэлепраектах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.