Украіна стварыла ваенную камендатуру ў Курскай вобласці

Украінскія вайскоўцы ў Курскай вобласці

Украінскія вайскоўцы ў Курскай вобласці / t.me/defender_skadovsk/

Украіна стварыла ваенную камендатуру на тэрыторыі Курскай вобласці РФ, якая ўзята пад кантроль украінскімі войскамі. Яе кіраўніком прызначаны генерал-маёр Эдуард Маскалёў. Гэта неабходна для падтрымання правапарадку і забеспячэння першачарговых патрэбаў насельніцтва на падкантрольных тэрыторыях, піша hromadske.ua.

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі заявіў, што ўкраінскія войскі прасунуліся ў Курскай вобласці ўжо на 35 кіламетраў. Яны ачысцілі ад расійскіх войскаў яшчэ тры населеныя пункты. Зноў узятыя шматлікія палонныя. Дарэчы, як стала вядома, РФ гатовая весці перамовы з Украінай аб абмене палоннымі.

Украіна стварыла ваенную камендатуру ў Курскай вобласці
Генерал-маёр Эдуард Маскалёў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі