Выканкам МАК падтрымаў захаванне санкцый супраць Беларусі і Расіі
Томас Бах / МАК
Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта выказаўся за захаванне санкцый супраць спартоўцаў Беларусі і Расіі.
"Магчыма, вас не здзівіць, што санкцыі супраць расійскай і беларускай дзяржавы і ўрада ніякім чынам не ставіліся пад сумнеў падчас сённяшніх вельмі глыбокіх дэбатаў. Як я ўжо неаднаразова заяўляў, санкцыі павінны заставацца ў сіле. Гэтыя санкцыі былі ўведзеныя за парушэнне алімпійскага перамір'я, што з'яўляецца парушэннем Алімпійскай хартыі", — перадае прэс-служба МАК словы прэзідэнта арганізацыі Томаса Баха.
Выканкам МАК, як заяўляе БАХ, аднагалосна падтрымаў гэтае меркаванне. 9 снежня павінен прайсці саміт Міжнароднага алімпійскага камітэта.
Санкцыі МАК былі ўведзеныя пасля пачатку расійскай вайны супраць Украіны. Для сваёй агрэсіі Расія выкарыстоўвае ў тым ліку тэрыторыю Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.