Вынікі абстрэлу Крывога Рогу: загінуў паліцыянт, яшчэ 54 чалавекі пацярпелі
![Вынікі ўдару па Крывым Рогу / t.me/dnipropetrovskaODA](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/kryvroh-0809-2.jpg.webp?itok=xZrs4I32)
Вынікі ўдару па Крывым Рогу / t.me/dnipropetrovskaODA / t.me/dnipropetrovskaODA
Адзін паліцыянт загінуў, а 54 чалавекі атрымалі раненні. Сярод траўмаваных — дзевяць супрацоўнікаў украінскай паліцыі. Такія наступствы сёшняй ракетнай атакі па Крывым Рогу, перадае hromadske.ua
Ракетны ўдар быў нанесены сёння зранку. Выратавальная аперацыя ў Крывым Рогу была завершаная каля 12-й гадзіны дня, заявіў кіраўнік Крыварожскай раённай ваеннай адміністрацыі Яўген Сітнічэнка. Камунальныя службы працягваюць разбіраць завалы, у горадзе разгорнутыя штабы для дапамогі.
Паведамляецца, што большасць параненых маюць стан сярэдняй цяжкасці або здавальняючы. Трое паліцыянтаў, якіх дасталі з-пад завалаў у цяжкім стане з множнымі траўмамі, ужо ў аперацыйных.
У пункце псіхалагічнай дапамогі аказалі дапамогу 68 людзям.
![Вынікі абстрэлу Крывога Рогу: загінуў паліцыянт, яшчэ 54 чалавекі пацярпелі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kryvroh-0809-1.jpg.webp?itok=cWd52XMd)
![Вынікі абстрэлу Крывога Рогу: загінуў паліцыянт, яшчэ 54 чалавекі пацярпелі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kryvroh-0809-3.jpg.webp?itok=-g5vw6yo)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.