Вынікі "Еўрабачання-2010" для Беларусі: перадапошняе месца
Фінал міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2010" прайшоў у Осла. Упэўненую перамогу ў ім святкавала спявачка з Нямеччыны Лена. Няўдала выступілі беларусы — гурт "3+2" заняў перадапошняе, 24-е месца. 12 ачкоў наша краіна атрымала ад Грузіі, 3 ачкі — ад Малдовы, 2 — ад Расіі, 1 ачко — ад Балгарыі. Горш выступілі толькі выканаўцы з Вялікабрытаніі.