Вырасла колькасць беларусаў, якія едуць у Літву

У памежным пункце пропуску / Delfi

У памежным пункце пропуску / Delfi

Колькасць беларускіх аўтамабіляў, якія перасякаюць беларуска-літоўскую мяжу, у чэрвені прыкметна вырасла, піша Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржаўнай мяжы. Пачынаючы з лютага колькасць беларусаў, якія ўязджаюць у Літву, расце кожны месяц. У лютым мяжу на ўезд у Літву перасеклі 97 тысяч беларускіх аўтамабіляў, у сакавіку — 115 тысяч, у траўні — 120 тысяч, у чэрвені — ужо 126 тысяч машын.

У Літоўскім МУС мяркуюць, што гэты рост можа быць звязаны з перыядам адпачынкаў, а таксама магчымасцю паляцець з Вільні ў іншыя еўрапейскія краіны. "У Беларусі няма марскога ўзбярэжжа, і яе доступ да заходніх краін па паветры моцна абмежаваны. Таму цалкам верагодна, што грамадзяне гэтай краіны выбіраюць Літву і Латвію як месца адпачынку, так і як краіну, з якой можна атрымаць доступ да большай колькасці заходніх дзяржаў“, – кажа прадстаўніца МУС Літвы Ліна Лаўрынайцітэ-Грыгене. Яшчэ адной прычынай, чаму беларусы едуць у Літву, можа быць жаданне прайсціся па крамах, мяркуюць літоўскія прадпрымальнікі, якія займаюцца рытэйлам.

Выросло число белорусов, которые едут в Литву
Колькасць беларускіх аўтамабіляў, якія штомесяц ўязджаюць у Літву са студзеня 2022 года / Delfi

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі