Выйшаў другі том кнігі пра беларускую нацыянальную ідэю — "Ідэя на маршы"

Выйшаў другі том кнігі пра беларускую нацыянальную ідэю — "Ідэя на маршы"

Выйшаў з друку другі том кнігі Змітра Лукашука і Максіма Гарунова, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі. Ён называецца "Ідэя на маршы" і, як і першы том, складаецца з інтэрв'ю выбітных беларусаў пра тое, хто мы, адкуль мы і куды мы ідзем.

У новай кнізе 100 інтэрв'ю. Пра нашу рэчаіснасць і нашы мары пра будучыню. "Ідэя на маршы" стваралася зусім у новых умовах — у эміграцыі. Яна выдадзеная ў Польшчы. Здаецца, змянілася ўсё вакол нас. Але мы жывыя, мы працягваем працаваць. І ёсць адчуванне, што з кожным днём набліжаемся да пераменаў, якіх так чакаем.

Сярод суразмоўцаў — Святлана Алексіевіч, Святлана Ціханоўская, Уладзімір Някляеў, Віктар Марціновіч, Мікалай Халезін, Фелікс Аксёнцаў, Пётр Клюеў ды іншыя.

Еўрарадыё яшчэ не ведае, як будзе распаўсюджвацца кніга і колькі будзе каштаваць. Але дакладна, што нашыя падпісчыкі даведаюцца пра гэта першымі. Дзякуй вам вялікі за падтрымку, сябры!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі