Вызначаны чарговы "Топ 50 самых прыгожых і паспяховых людзей Мінска"
Вызначаны "Топ 50 самых прыгожых і паспяховых людзей Мінска" 2007 года. Як паведаміла на прэс-канферэнцыі 1 снежня генеральны прадзюсер праекта спявачка і вядучая Ларыса Грыбалёва, сёлета заяўкі на ўдзел у конкурсе мог дасылаць кожны.
Так, напрыклад, дырэктар адной са сталічных кампаній Святлана Бякешчанка ўключана ў "Топ 50 самых прыгожых і паспяховых людзей Мінска" паводле ўласнай заяўкі — яе анкета была высока ацэнена аргкамітэтам конкурсу.
Астатнія кандыдаты на ўдзел у праекце вылучаліся экспертамі. У якасці апошніх выступілі рэдактары часопісаў, звязаных з модай і прыгажосцю, фатографы, дызайнеры, стылісты — увогуле больш за 20 чалавек.
На ўдзел у конкурсе, як і летась, было вылучана прыблізна 200 кандыдатур. У "Топ 50" увайшлі тыя кандыдаты, якія найбольш часта з'яўляліся ў спісах розных экспертаў. Па словах Грыбалёвай, у сёлетні "Топ 50" не ўключаліся леташнія "топы".
Сярод тых, хто ўвайшоў у "Топ 50" гэтага года, — спевакі Дзмітрый Калдун і Б'янка, акцёр Анатоль Кот, баскетбалістка Святлана Вольная, шахматыстка Ганна Шарэвіч, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Мулявіна Святлана Стацэнка. У спіс таксама трапілі бізнесмены, стылісты, дызайнеры, вядучыя, спартсмены, дырэктар выставы бронзавай скульптуры і пластычны хірург.
Поўнасцю "Топ 50 самых прыгожых і паспяховых людзей Мінска" будзе абвешчаны сёння ўвечары на цырымоніі ўзнагароджання ў сталічным клубе "Orion".
БелаПАН