Вызначаны кошт квіткоў на хатнія матчы БАТЭ Ў Лізе Еўропы

З'явілася інфармацыя пра кошт квіткоў на хатнія матчы БАТЭ ў рамках Лігі Еўропы ЎЕФА. Усе квіткі будуць падзеленыя на тры катэгорыі, паведамляе "Прессбол". На бліжэйшы матч (1 кастрычніка, БАТЭ — "Эвертон") кошт квіткоў першай катэгорыі — 40 тыс. рублёў, другой — 25 тыс. рублёў і трэцяй — 10 тыс. рублёў. На два астатнія матчы (БАТЭ — АЕК, БАТЭ — "Бенфіка") квіткі будуць каштаваць 30 тысяч, 20 тысяч і 10 тысяч рублёў адпаведна.

Квіткі паступяць у продаж (у касы барысаўскага гарадскога стадыёна і мінскага стадыёна "Дынама") прыкладна за 10-12 дзён да кожнага канкрэтнага матчу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі