Вызначыўся шчасліўчык, які атрымае падарункі ад Linkin Park

Чарговы доказ, што эрудыцыя яшчэ нікому не шкодзіла. Сярод некалькіх дзясяткаў жадаючых атрымаць фірмовы мерч ад Linkin Park у конкурсе Еўрарадыё перамагае Оля Святайла. Яна правільна адказала на ўсе дзевяць пытанняў з гісторыі LP і зрабіла гэта першай.

Вользе нашы віншаванні і падарункі, а ўсіх астатніх чакаем на канцэрце ў "Мінск-Арэне" 27 жніўня.

Адказы:

1. Як першапачаткова называўся гурт Linkin Park?

Гурт заснаваны як SuperXero, потым змяніў назву на Xero у 1996 годзе. А пасля далучэння Чэстара называўся яшчэ і Hybrid Theory.

2. Якое відэа Linkin Park знялі на грошы, сабраныя праз краўфандынг?

Гэта "One Step Closer" (зняты на грошы каля чатырох тысяч фанаў).

3. Пра якія праблемы вакаліста Чэстара Бэнінгтана распавядаецца ў альбоме "Hybrid Theory"?

На жаль, гэта праблемы з наркотыкамі ў юнацтве.

4. Калі слухаць трэк "Announcement Service Public" задам наперад, які заклік ад Бэнінгтана можна пачуць?

"Вы мусіце чысціць зубы і мыць рукі"

5. Фотасесію да альбома "Meteora" музыкі Linkin Park зладзілі:

у гатэлі ("Амбасадор"), дзе забілі Роберта Кенэдзі.

6. У якім рэстаране хуткага харчавання ў свой час працаваў Чэстар Бэнінгтан:

Гэта Bugrer King! Захацелася колы?)

7. Хто з удзельнікаў гурта зрабіў аперацыю па карэкцыі зроку?

Чэстар Бэнінгтан (і заснаваў свой брэнд акуляраў)).

8. Хто з музыкаў мае дыплом бакалаўра сувязі?

Брэд Дэлсан (цікава, што там за сувязі).

9. Маці бубнача Роба Бурдона была сяброўкай:

бубнача гурта "Aerosmith" Джоўі Крамэра. I go crazy, crazy, baby, I go crazy

You turn it on!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі