Ягораў: дайце нам самім вырашаць свой лёс — сёння такая ідэя вядзе беларусаў

Ягораў: дайце нам самім вырашаць свой лёс — сёння такая ідэя вядзе беларусаў

12 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, кіраўнік Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў, якому 11 лістапада прысудзілі 12 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у Маршы народаўладдзя. Праграма была запісана па вяртанні Андрэя Ягорава з турмы ў Жодзіне, дзе ён адбываў 15 сутак, а выходзіць, калі ён ізноў на сутках у тым жа Жодзіне.


Нацыянальная ідэя лунае ў паветры, і ёй “дыхае” абуджанае беларускае грамадства. Сёння гэта ідэя выражаецца ў вяртанні сваёй дэмакратычнай дзяржавы і кіраванні сваім лёсам. Такі вось базавы грамадзянскі нацыяналізм, які асэнсоўваецца і падзяляецца людзьмі падчас таго рэвалюцыйнага ўздыму, што мы назіраем сёння, перакананы Андрэй Ягораў.


Пра тое, як захаваць адзінства, што аб’ядноўвае сёння беларускае грамадства, і як гэтаму “грамадзянскаму нацыяналізму” дадаць нацыянальнай афарбоўкі, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Андрэем Ягоравым.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі