Як адбілася цёплая зіма на працы гарналыжных курортаў

Як адбілася цёплая зіма на працы гарналыжных курортаў

Палова снежня, а снегу няма і тэмпература не дае шансаў. Еўрарадыё даведалася, як адчуваюць сябе ва ўмовах зімовай цеплыні тыя, хто на снезе зарабляе ― гарналыжныя курорты.

Каб адкрыць лыжны сезон у “Сілічах”, патрэбна мінусавая тэмпература на працягу мінімум трох дзён. Сёння тут штучным снегам паспелі засыпаць толькі вучэбную трасу для пачаткоўцаў. Кіраўніцтва прызнаецца, што цэнтр нясе страты, памеры ― невядомыя. Гадзіна катання на лыжах у параўнанні з мінулым годам тут падаражэла на 10-20 тысяч рублёў.

Стабільны мароз “ад двух дзён да дзесяці” патрэбны, каб паўнавартасна запрацавалі ўсе схілы комплексу “Лагойск”. Сезон пакуль не адкрыты. Аб стратах тут казаць не жадаюць, а кошты на гадзіну пракату лыжаў, палак і ботаў узраслі на 10-20 тысяч рублёў з мінулага года.

А вось “Сонечная даліна” ўжо напыліла свае схілы і 16 снежня адкрыла сезон. Кошты, па словах супрацоўнікаў комплексу, тут засталіся леташнія. Праўда, невядома, ці вытрымае штучны снег тую кастрычніцкую цеплыню, якую паабяцалі сіноптыкі на бліжэйшыя выхадныя.

У мінулым годзе зіма таксама была цёплай, аднак снег з’явіўся яшчэ ў лістападзе. Пахаладанне ў пачатку снежня дазволіла курортам адкрыць сезоны раней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі