Як беларусы аб'ядналіся ў сваіх дварах і што будзе далей: STORIES

Як беларусы аб'ядналіся ў сваіх дварах і што будзе далей: STORIES

Днямі генпракурор Андрэй Швед заявіў, што ведамства збіраецца змагацца з актыўнасцю беларусаў у дварах. Ад слоў да справы ўлады перайшлі хутка: 5-га студзеня невядомыя зладзілі аблавы ў Новай Баравой, ва Уруччы і на вуліцы Прытыцкага, калі суседзі разам з дзецьмі проста пілі гарбату, елі піцу і размаўлялі ў сваіх дварах. Вынік — каля 20 затрыманых, трое з іх — у лякарнях з ЧМТ рознай ступені.

Лакальная актыўнасць беларусаў пачалася яшчэ падчас збору подпісаў за прэтэндэнтаў у прэзідэнты, а расквітнела пасля выбараў, калі рушылі масавыя пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі і несправядлівасці.

Перад Новым годам мы пабывалі ў галоўных пратэстных дварах Мінска і пагутарылі з іх жыхарамі пра тое, што было і што будзе. Вось наш вялікі рэпартаж "Выходзь гуляць са мной". У каго няма часу чытаць — глядзіце stories — каб адразу коратка і ясна!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі