Як чытаць, глядзець і слухаць Еўрарадыё, калі інтэрнэт (ці нас) заблакуюць
Еўрарадыё
9 жніўня, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, у Беларусі праца інтэрнэту можа быць абмежаваная. Часткова або цалкам, на кароткі або на працяглы час. Пра верагоднасць гэтага кажуць эксперты. Не выключаў такую верагоднасць і генеральны сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў.
Што рабіць тым, хто хоча атрымліваць дакладную інфармацыю ад Еўрарадыё, калі наш сайт будзе заблакаваны?
На працягу дня 9 жніўня Еўрарадыё будзе весці стрым ў сацсетках. Падпішыцеся на наш Youtube-канал, каб глядзець яго.
Галоўныя навіны будуць аператыўна з'яўляцца ў нашым тэлеграм-канале. Падпісацца на яго можна тут.
Удзень і ўвечары 9 жніўня навіны пра ход галасавання будуць гучаць у радыёэфіры. Слухаць яго можна тут.
Радыёэфір таксама даступны на спадарожніку: ASTRA 4A-4,8 ° на ўсход, частата 12379.62 МГц, гарызантальная палярызацыя, хуткасць патоку 27500 Ms/ s, карэкцыя памылкі (FEC) 3/4.
За межамі Беларусі наш сайт і ўсе каналы для сувязі застануцца дасяжныя ўвесь час.
Калі ўнутры Беларусі інтэрнэт будзе адключаны — для сувязі з рэдакцыяй Еўрарадыё выкарыстоўвайце нумар тэлефона ў Мінску: +375 17 3212299. Таксама дасылайце нам смскі на мабільны нумар +375 33 3266468.