Як фактар страху ўплывае на вынікі анлайн-апытанняў

Ці магчымы фактар страху?

Ці магчымы фактар страху? / unsplash.com

Цэнтр новых ідэй сумесна з Chatham House падрыхтавалі даклад пад назвай Belarus Narratives і вывучылі погляды беларусаў на вайну ва Украіне, а таксама даведаліся, ці можна вымераць уплыў фактару страху на вынікі анлайн-апытанняў. Аўтарамі выступілі Рыгор Астапеня, Філіп Біканаў, Лізавета Коўцяк і Канстанцін Несцяровіч.

Спецыялісты адзначылі, што ў асноўным выкарыстоўваліся дадзеныя анлайн-апытанняў. Іх нельга экстрапаляваць на ўсіх жыхароў Беларусі, але ўлічваючы тое, што 78% беларусаў жывуць у гарадах, а 87% карыстаецца інтэрнэтам, гэтыя дадзеныя даюць пэўныя веды аб тым, што думаюць беларусы.

Еўрарадыё пераказвае тэкст даследавання.

 

Як беларусы ўспрымаюць вайну ва Украіне

На думку даследчыкаў, у Беларусі захоўваецца сацыяльны канфлікт, які суправаджаецца глыбокімі супярэчнасцямі ў поглядах паміж прыхільнікамі і праціўнікамі рэжыму.

Аднак абодва бакі канфлікту адзіныя ў меркаванні, што беларускае войска не павінна ўдзельнічаць у расійска-ўкраінскай вайне. Нават сярод перакананых прыхільнікаў рэжыму і прыхільнікаў саюза з Расіяй большасць лічыць, што беларускае войска не павінна ўдзельнічаць у канфлікце.

Такая пазіцыя часта звязаная з непрыманнем гвалту, а таксама выкліканая страхам, што вайна пачнецца і ў Беларусі. Многія беларусы лічаць, што рэжым займае "міратворчую" пазіцыю і стрымлівае Беларусь ад уступлення ў вайну. З-за гэтага пераканання некаторыя людзі гатовыя пагаджацца з унутрыпалітычнай рэальнасцю.

 

Прыхільнікі і праціўнікі. Хто яны?

Як сцвярджае Цэнтр новых ідэй, сацыяльны канфлікт у Беларусі адбіваецца і на медыяспажыванні. У краіне існуюць дзяржаўныя медыя, якія распаўсюджваюць прапаганду, і недзяржаўныя рэпрэсаваныя СМІ, якія кіруюцца стандартамі прафесійнай журналістыкі.

Фактычна спецыялісты фіксуюць наяўнасць двух інфармацыйных бурбалак: аўдыторыі спажываюць адзін з тыпаў медыя і практычна не перасякаюцца з наратывамі процілеглага боку канфлікту.

Уплыў медыяспажывання распаўсюджваецца таксама і на стаўленне да расійска-ўкраінскай вайны: аўдыторыя дзяржаўных СМІ часцей падтрымлівае дзеянні расійскага войска, а недзяржаўных СМІ — прымае бок Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі