Як Лукашэнка ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым работнікам краіны

Як Лукашэнка ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым работнікам краіны

2 снежня Аляксандр Лукашэнка ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым работнікам розных сфераў. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці.

Як інфармуе БЕЛТА, ордэны і ганаровыя званні атрымалі 36 чалавек. Было адзначана ўзорнае выкананне імі службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў і г. д. Старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра стаў "заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь". Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка атрымаў ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры". Памочнік кіраўніка дзяржавы Мікалай Корбут атрымаў ордэн Айчыны III ступені. Ордэн Пашаны атрымаў Анатоль Капскі, гендырэктар Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі