Як Магілёў ператварыўся ў Венецыю (фота, відэа)
Спальныя раёны Магілёва 8 сакавіка заліло вадой — беларускі абласны цэнтр імкліва ператварыўся ў сапраўдную Венецыю. Фотаздымкі затопленых мікрараёнаў і навакольных вёсак з’явіліся ў групе Вконтакте Магілёў real.
Пад вадой апынуліся дарогі, рух транспарту быў ускладнены. Што стала прычынай патопу, пакуль невядома.