Як навабранцы палка Каліноўскага праходзілі дадатковы курс падрыхтоўкі

Беларусы адпрацоўваюць зачыстку акопаў

Беларусы адпрацоўваюць зачыстку акопаў / t.me/belwarriors/

Беларусы-добраахвотнікі працягваюць прыязджаць, каб стаць у шэрагі абаронцаў Украіны. Полк Каліноўскага паказаў, як навабранцы праходзілі дадатковы курс падрыхтоўкі.

"Марш-кідок пачаўся а 11-й гадзіне раніцы, — расказвае адзін з ваяроў. — Нас закінулі на кропку, дзе мы адпрацавалі арыентаванне на мясцовасці са схаваным перамяшчэннем. Прайшлі больш за 10 кіламетраў. Далей прыйшлі да замініраванай лесапасадкі, якую перасеклі праз размініраванне. Там пачакалі сумежную групу ЗСУ. Разбілі наглядальны пункт. Замацаваліся на пазіцыі".

Уначы навабранцы адпрацоўвалі адбіццё штурму. Яго імітавалі інструктары з выкарыстаннем гранат. А 4-й раніцы быў марш-кідок на 10 кіламетраў. А "па дарозе яшчэ пару штурмаў".

"У канцы маршруту — зачыстка акопаў і адпрацоўка кідкоў гранат", — так апісвае дзень у "вучэбцы" добраахвотнік.

Як навабранцы палка Каліноўскага праходзілі дадатковы курс падрыхтоўкі
Як навабранцы палка Каліноўскага праходзілі дадатковы курс падрыхтоўкі
Як навабранцы палка Каліноўскага праходзілі дадатковы курс падрыхтоўкі
Як навабранцы палка Каліноўскага праходзілі дадатковы курс падрыхтоўкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі