Як павінны адвесці артылерыю на ўсходзе Украіны (мапа)

Падчас новых мінскіх пагадненняў Украіна і Расія дамовіліся адвесці цяжкую артылерыю ў Данбасе. Сайт liga.net прыкінуў на мапе, як будзуць выглядаць лініі размежавання артылерыі. На думку журналістаў, у іх атрымалася размежавання артылерыі на 1 сакавіка, праз 14 дзён з дня спынення агню ў Данбасе. Калі расійскі бок выканае дамоўленасці, то яму давядзецца прыбраць цяжкую артылерыю ("Грады", "Тарнада", "Смерчы" і "Ураганы") амаль з усёй зоны АТА на тэрыторыю Расіі.

У адпаведнасці з новымі мінскімі пагадненнямі, бакі дамовіліся адвесці усё цяжкое ўзбраенне "на роўныя адлегласці", каб стварыць буферныя зоны для розных тыпаў артылерыі. Атрымаюцца тры лініі размежавання для розных тыпаў зброі — 50, 70 і 140 км.

З'явіўся тэкст дэкларацыі лідараў краін "нармандскай чацвёркі" (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі