Як сабраць гурты Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI на адной сцэне?
26 кастрычніка ў клубе Prime Hall на адной сцэне загучаць хіты гуртоў Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI. Прычым пэўныя песні ў жывым выкананні не гучалі ўжо шмат гадоў.
Чаму Лявон Вольскі вырашыў звярнуцца да рэпертуару сваіх даўніх праектаў? Што пераканала музыканта вярнуць у свой рэпертуар песні, якія яшчэ нядаўна ён адмаўляўся выконваць на канцэртах? Стане праграма з хітоў чатырох гуртоў пастаяннай ці прагучыць толькі адзін раз на адмысловым канцэрце 26 кастрычніка?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае франтмен гуртоў Мроя, N.R.M., ZET і VOLSKI Лявон Вольскі. У размове бярэ ўдзел музычны прадзюсар Уладзімір Плавінскі.