Як суседзі ўспрынялі стагоддзе БНР? Абмяркоўваем з Магдам і Гаруновым (відэа)
У Мінску сёння праходзіць прадстаўнічая канферэнцыя “Беларусь і рэгіён”, якую арганізоўвае аналітычны праект Belarus Security Blog. На ёй выступаюць аналітыкі і эксперты з Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі і Літвы. Удзельнікі канферэнцыі, дырэктар украінскага “Інстытута сусветнай палітыкі” Яўген Магда і філосаф, аглядальнік расійскай “Новай газеты” Максім Гаруноў былі гасцямі жывога эфіру Еўрарадыё.
Ці паўплывалі апошнія падзеі ў Беларусі, а найперш, дазволенае святкаванне стагоддзя БНР, на адносіны з нашымі суседзямі? Як гэта ўспрынялі ў Расіі і Украіне. Ці ёсць змены ў палітыцы беларускіх уладаў у нацыянальным пытанні і як гэта ўспрымаецца нашымі партнёрамі і саюзнікамі ў межах рэгіянальнай бяспекі: АДКБ і NATO. Пра гэта размаўляем з нашымі замежнымі экспертамі.