Як сустракаюць Новы год на Палессі: карагоды вакол ёлкі, закапанай у пясок

Як сустракаюць Новы год на Палессі: карагоды вакол ёлкі, закапанай у пясок

У Беларусі трымаецца анамальна цёплае для снежня надвор'е, а калядныя і навагоднія святы набліжаюцца. Прапануем фотарэпартаж з вёскі Талмачава Столінскага раёна, дзе дзяцей віншуюць са святамі без снегу і эфектных дэкарацый. Дзед Мароз асабіста закапаў каля крамы штучную ёлку проста ў пясок і вакол яе хадзілі карагоды.

Акцыю праводзяць удзельнікі аўтаклуба, якія выязджаюць у вёскі, у якіх адсутнічаюць дамы культуры і бібліятэкі. У якасці Дзеда Мароза выступае дырэктар цэнтральнай бібліятэкі Століна Іван Ляшкевіч, а Снягуркай стала загадчыца клубнай сістэмы Таццяна Цупа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі