Якія таямніцы жыцця Пятра Глебкі хавалі ад нас архівы?
Амаль год працавала пісьменніца Ганна Севярынец у архівах, каб напоўніцу раскрыць чытачам таямніцы жыцця класіка беларускай літаратуры Пятра Глебкі. І намаганні гэтыя былі не дарэмныя: большасць знойдзеных дакументаў і фактаў ніколі не публікаваліся. Гэтыя невядомыя старонкі з жыцця класіка ляглі ў падмурак новага рамана Ганны Севярынец “Вакол Пятра Глебкі”, які ўжо друкуецца і хутка з’явіцца з кнігарнях.
Чым асоба Глебкі зацікавіла Ганну Севярынец? Чаму знойдзеныя ў архівах дакументы ніколі раней не публікаваліся? Ці можна на падставе жыцця класіка беларускай літаратуры стварыць сапраўдны гістарычны дэтэктыў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца, аўтарка нашумелых раманаў «Дзень Святога Патрыка» і «Гатэль “Бельгія”» Ганна Севярынец.