Януковіч упэўнены, што Беларусь хутка стане сябрам Савета Еўропы

Прэзідэнт Украіны выказаў упэўненасць, што Беларусь "вельмі хутка стане сябрам Савета Еўропы". Пра гэта ён заявіў 29 красавіка на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску. Як адзначае БелаПАН, Януковіч згадаў, што ў 2011 годзе Ўкраіна будзе старшыняваць у Савеце Еўропы і гэта адкрые новыя магчымасці.  Сярод іншых агульных інтарэсаў нашых краін украінскі прэзідэнт згадаў Чарнобыльскую праблему. Па словах Януковіча, ён прапанаваў правесці ў 2011 годзе ў Кіеве міжнародную канферэнцыю па праблемах Чарнобыля з удзелам краін-донараў.

Лукашэнка ў адказ адзначыў, што Беларусь і Ўкраіна не збіраюцца сябраваць супраць кагосьці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі