Японскі байкер заплаціў у Беларусі 2600 рублёў за аварыю, у якую трапіў у Расіі

Японскі байкер заплаціў у Беларусі 2600 рублёў за аварыю, у якую трапіў у Расіі

Японскі байкер заплаціў у Беларусі 2600 рублёў (26 млн — да дэнамінацыі) за аварыю, у якую трапіў у Краснаярскім краі Расіі. Замежнік парушыў тэрміны часовага ўвозу матацыкла на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза.

Як пішуць “Магілёўскія ведамасці”, у жніўні 2015 года байкер перасёк мяжу Беларусі ў пункце пропуску Брэсцкай мытні на матацыкле БМВ, які быў зарэгістраваны ў Японіі. Пазней магілёўскія мытнікі "не знайшлі пацвярджэння аб вывазе матацыкла з тэрыторыі ЕАЭС". Таму яны папрасілі замежніка альбо пацвердзіць абставіны, якія дазваляюць зняць матацыкл з мытнага кантроля, альбо сплаціць мытную пошліну.

У выніку японец паведаміў, што матацыкл застаўся на тэрыторыі Расіі, дзе ён трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. Віну байкер прызнаў, заявіў, што парушыў заканадаўства не наўмысна і выплаціў усю суму мытнага плацяжа.

Трэба адзначыць, што заканадаўства ЕАЭС дазваляе замежным грамадзянам часова ўвозіць без уплаты мытных плацяжоў свае транспартныя сродкі. Аднак, пасля вызначанага тэрміну іх неабходна вывезці за межы ЕАЭС. У выпадку немагчымасці гэтага зрабіць неабходна заплаціць суму мытных плацяжоў. У 2016 годзе замежнікі ўжо папоўнілі бюджэт нашай краіны на 300 тысяч рублёў (на 3 млрд не дэнамінаваных).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі