Ярмошына не выключае, што пасля выбараў памяняецца працэдура падліку галасоў

Ярмошына не выключае, што пасля выбараў памяняецца працэдура падліку галасоў

Пасля сёлетніх выбараў у Палату прадстаўнікоў старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына плануе падаць кіраўніку дзяржавы прапановы па зменах у выбарчым заканадаўстве. Пра гэта яна паведаміла журналістам 23 чэрвеня ў Мінску, перадае БелаПАН.

Адказваючы на ​​пытанне, Ярмошына паведкаміла, што чальцы выбаркамаў не будуць паказваць назіральнікам кожны бюлетэнь: "Для гэтага трэба ўносіць змены ў закон, таму што працэдура падліку прапісаная там". Разам з тым старшыня ЦВК падкрэсліла, што беларускія ўлады выканалі рэкамендацыю Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, каб назіральнікі маглі кантраляваць падлік галасоў.

Старшыня ЦВК заявіла, што пасля выбараў звернецца да кіраўніка дзяржавы з прапановамі па зменах працэдуры падліку галасоў. Праўда, канкрэтныя прапановы яна не назвала, бо, маўляў, усе рашэнні па змунах у закон вырашаюцца кансэнсусам на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы.

Празрыстыя скрыні для бюлетэняў на галасаванні, Ярмошына назвала надуманай тэмай. На яе думку, празрыстыя скрыні нідзе нічога не вырашаюць і даверу да выбараў не нараджаюць. "Псіхалагічна, можа быць, на нейкую хвіліну, на якую гадзіну, не больш за тое. Усё ж такі самае галоўнае вырашае падлік галасоў", — мяркуе чыноўніца.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі