Ярмошына расказала, за якога з кандыдатаў прагаласавала на выбарах
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына датэрмінова прагаласавала на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў 15 лютага. У дзень выбараў Ярмошына будзе ўвесь дзень на працы.
Чыноўніца паведаміла журналістам, што прагаласавала за адзінага кандыдата, які кінуў выбарчую ўлётку ў яе паштовую скрынку.
Журналісты запыталіся, як старшыня ЦВК ставіцца да заклікаў ісці на датэрміновае галасаванне. Ярмошына лічыць нармальнай сітуацыю, калі студэнтаў і ў працоўных калектывах заклікаюць галасаваць. Менавіта стымуляваннем патлумачыла яна высокую яўку на датэрміновае галасаванне. Як паведамлялася раней, за першыя два дні ў Беларусі прагаласавалі больш за 11% выбарцаў.
Галоўнае, па словах Ярмошынай, каб выбарцам не казалі, за каго галасаваць, і каб не было пагрозаў. Непрымальнымі з'яўляюцца заявы, што камусьці за адмову ад датэрміновага галасавання не дадуць прэміі або не заселяць на наступны год у інтэрнат.
Дарэчы, на ўчастку, дзе галасуе Ярмошына, за два днi прагаласавалі 94 чалавекi з 892 зарэгістраваных. Гэта прыкладна 10,5% выбарцаў. Ці па 1 чалавеку за кожныя 10 хвілінаў працы ўчастку.
За час, пакуль журналiсты Еўрарадыё былi на ўчастку, галасаваць не прыйшоў нiхто, акрамя старшынi ЦВК.
Ярмошына распicвалася за бюлетэнь у абсалютна пустым аркушы. А на стале ляжаў яшчэ адзiн пусты аркуш.