Яшчэ адзін беларускі добраахвотнік загінуў у баях за Украіну
Беларускі добраахвотнік загінуў ва Украіне / t.me/belpolk_pagonya
У баях за свабоду Украіны загінуў беларускі добраахвотнік, сябра грамадскага аб'яднання "Пагоня".
"Ён быў сапраўдным беларусам — смелым, вольным, шчырым чалавекам, які змагаўся на баку святла супраць акупантаў", — гаворыцца ў тг-канале арганізацыі.
Імя загінулага не паведамляецца, як і вайсковая адзінка, у якой ён ваяваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.