З 1 траўня ў 2,5 разы падаражае вада для кватэр, дзе няма лічыльніка

З 1 траўня ў 2,5 разы падаражае вада для ўладальнікаў кватэр, дзе не ўсталяваны лічыльнік вады. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла начальнік Упраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алена Дудзінская.
Алена Дудзінская:“З 1 траўня тыя, хто не ўсталяваў лічыльнікі будуць плаціць 860 рублёў за халодную ваду і 684,3 рубля за 1 кубічны метр за каналізацыю. Калі разам скласці, будзе 1544,3 рубля”.

Пры гэтым, кошт для ўладальнікаў лічыльнікаў застанецца на ранейшым узроўні і складзе 386,7 рубля за кубічны метр вады і 242 рублі за каналізацыю.

Спецыяліст адзначыла, што ў Беларусі засталося толькі 6% кватэр, не абсталяваных лічыльнікамі.

Алена Дудзінская: “З усіх дамоў і кватэр, абсталяваных вадаправодам, 94% ужо маюць індывідуальныя лічыльнікі. Засталося толькі 6% кватэр”.

Нагадаем, лічыльнік вады разам з яго ўсталяваннем каштуе каля 200 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі