З 15-гадовага брата адміністратара тг-канала ў мінскім СІЗА выбіваюць паказанні

СІЗА № 1 у Мінску / З архіву Еўрарадыё
СІЗА № 1 у Мінску / З архіву Еўрарадыё

15-гадовага брата адміністратара тг-канала "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі" з чацвярга ўтрымліваюць у мінскім СІЗА № 1 (раней быў ізалятар часовага ўтрымання, пасля — спецдыспансер Следчага камітэта). У дачыненні яго распачалі крымінальную справу, яму пагражае да 10 гадоў зняволення. З юнака выбіваюць паказанні, піша @belzhd_live.

Пра затрыманне брата адміністратара тг-канала стала вядома ў студзені. КДБ патрабаваў спыніць вядзенне канала і выдаліць яго. З-за гэтага шантажу і ўтрымання за кратамі закладніка тг-канал нейкі час не абнаўляўся. Цяпер жа ён піша, што хлопец застаецца за кратамі, а ціск на яго працягваецца.

Адміністратар тг-канала заклікае да шырокай агалоскі таго, што адбываецца. Мяркуецца, што "міжнародны ціск можа змяніць сітуацыю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі