КДБ затрымаў 15-гадовага брата адміністратара тг-канала
Будынак КДБ / Еўрарадыё
КДБ затрымаў 15-гадовага брата адміністратара канала "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі". Супрацоўнікі ведамства патрабуюць спыніць вядзенне канала і выдаліць яго.
Падлетка пратрымалі на Акрэсціне трое сутак, паведамляе тг-канал. Супраць яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "вымагальніцтва". Ні бацькоў, ні адваката да хлопца не пусцілі. А потым, паводле слоў супольнасці, яго перавялі ў "Навінкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.