“Я выходжу”: тры гады таму загінуў Раман Бандарэнка

Фотаздымак Рамана Бандарэнкі ў Мінску

Фотаздымак Рамана Бандарэнкі ў Мінску

Роўна тры гады таму, 12 лістапада, не стала Рамана Бандарэнкі. У гэты дзень Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў замежжа далучыцца да акцый у памяць Рамана.

“Тры гады таму ягоныя словы – “я выходжу” – сталі сапраўдным дэвізам беларусаў, а сам Раман стаў нашым сімвалам барацьбы за свабоду.

Ва ўмовах тэрору любы ўчынак, любая дэманстрацыя нязгоды патрабуюць адвагі. Кожнае такое дзеянне, нават калі яно падаецца нязначным, усё роўна набліжае нас да мэты – жыць у свабоднай краіне, без гвалту і дыктатуры. Мэты, дзеля якой Рома і выйшаў у той дзень на Плошчу Перамен”, — сказала Ціханоўская ў гадавіну сверці Рамана.

Пасля пратэстаў 2020 года да беларусаў прыходзілі і трагічныя навіны пра смерці палітвязняў у няволі, піша ў сваім аглядзе “Прававая ініцыятыва”.

Сярод загінулых былі: Аляксандр Віхор, Вітольд Ашурак, Зміцер Дудойць, Алена Амеліна, Сяргей Шчацінка, Мікалай Клімовіч, Алесь Пушкін, Зміцер Сарокін.

“Агульнае для ўсіх гэтых смерцяў – не заведзена ніводнай крымінальнай справы, а рэжым адмаўляе сваю віну”, — пішуць праваабаронцы.

Адзіным выключэннем была ўзбуджаная крымінальная справа па факце забойства Рамана Бандарэнкі. Але на дадзены момант яна прыпыненая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі