З Беларусі расійскім вайскоўцам ва Украіну адправілі тону кансерваў

Адпраўка груза / t.me/RusEmbassyMinsk/
Адпраўка груза / t.me/RusEmbassyMinsk/

З Беларусі расійскім вайскоўцам ва Украіну адправілі тону кансерваў. Арганізатарам з'яўляецца расійскі пасол у РБ Барыс Грызлоў. Прэс-служба пасольства РФ падкрэслівае, што дапамога прызначана для расійскіх вайскоўцаў, "якія выконваюць баявыя задачы".

Што адпраўлена, акрамя кансерваў (спецыяльна адзначаецца, што яны беларускай вытворчасці), не ўдакладняецца. Груз ужо прыбыў у Маскву і адтуль "у бліжэйшы час будзе дастаўлены на перадавую".

З Беларусі расійскім вайскоўцам ва Украіну адправілі тону кансерваў
t.me/RusEmbassyMinsk/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі