З Беларусі ўдалося выехаць журналістцы Інэсе Студзінскай

З Беларусі ўдалося выехаць журналістцы Інэсе Студзінскай

З Беларусі ўдалося выехаць журналістцы Інэсе Студзінскай. Пра паспяховую яе "эвакуацыю" паведаміў кіраўнік фонду салідарнасці Андрэй Стрыжак. Цяпер Студзінская знаходзіцца ў бяспечным месцы.

Інэса Студзінская раней працавала на РС (у канцы мінулага года яго беларуская рэдакцыя была прызнаная ў нашай краіне "экстрэмісцкім фармаваннем"), але ў 2020-м МЗС Беларусі пазбавіў яе акрэдытацыі. У ліпені 2021 года Студзінскую затрымалі. За кратамі журналістка правяла дзесяць дзён, трымала галадоўку. Яна была прызнана палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі