З беларускіх эмігрантаў будуць спаганяць "камуналку" па поўных тарыфах
Эмігранты, якія не плацяць падаткі ў Беларусі, будуць плаціць за камунальныя паслугі па поўных тарыфах.
Адпаведныя змены ў дакументах па "дармаедскім" дэкрэце унёс сваёй пастановай Савет міністраў.
Плату за некаторыя віды камунальных паслуг не будуць спаганяць, калі чалавек выехаў з пастаяннага месца жыхарства больш як на 10 дзён запар на лячэнне ці па некаторых іншых прычынах і папярэдне паведаміў пра гэта ў службы ЖКГ.
Звесткі пра беларусаў, якія выехалі з краіны і не вярнуліся праз 30 дзён, у Міністэрства працы будуць штомесяц перадаваць памежнікі.
Мноства людзей з'ехала з Беларусі пасля падзеяў 2020 года па палітычных і эканамічных прычынах. Дакладнай лічбы эмігрантаў няма, але гаворка ідзе пра дзясяткі, а то і сотні тысяч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.