З пачатку года ў Беларусі паскардзіліся на прадукцыю 26 расійскіх прадпрыемстваў

На прадпрыемстве "Сервалюкс Пасад"/ vperedsp.ru
На прадпрыемстве "Сервалюкс Пасад"/ vperedsp.ru

З пачатку года беларускія ветслужбы выявілі парушэнні ў прадукцыі 26 расійскіх вытворцаў. Гаворка ідзе пра кампаніі, якія займаюцца вытворчасцю мяса птушкі, свініны, рыбы, сыру і гатовай мясной прадукцыі. У мясе знаходзілі "лістэрыі (5 выпадкаў), сальманелы (3 выпадкі), бактэрыі групы кішачнай палачкі (2 выпадкі), рэшткі антыбіётыкаў (3 выпадкі), кокцыдыастатыкаў (лекавыя рэчывы супраць пэўных паразітаў — рэд, 2 выпадкі) і супрацьмікробных прэпаратаў (1 выпадак)", — распавялі ў Рассельгаснаглядзе.

У рыбнай прадукцыі былі выяўленыя нежыццяздольныя паразіты. У сыры — рэшткі супрацьзапаленчага прэпарата і неадпаведнасць масавай долі тлушчу. Толькі ў першай палове чэрвеня парушэнні пры пастаўках у Беларусь знайшлі ў прадукцыі шасці кампаній:

  • ТАА " Жукоўскае малако "(рэшткі супрацьзапаленчага прэпарата ў сыры);
  • ТАА"Іней "(рэшткі антыбактэрыйных прэпаратаў у каўбасе);
  • ТАА" Бэст Панарамік "(неадпаведнасць масавай долі тлушчу ў сыры);
  • ТАА ПЗП" Эліка "(рэшткі антыбіётыка ў гатовай мясной прадукцыі);
  • ТАА" Сервалюкс Пасад " (рэшткі антыбіётыка ў мясных пельменях).

"Сервалюкс" — гэта міжнародны холдынг, які пачынаўся ў Беларусі і мае тут прадпрыемствы. У Рассельгаснагляд кажуць, што па ўсіх прадстаўленых фактах аператыўна праводзяць "карэкціровачныя меры рэагавання". Тавары такіх вытворцаў ставяць пад узмоцнены лабараторны кантроль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі