З работнікаў кампаніі "Леста" за данаты фондам патрабуюць 10-разовы "выкуп"

З айцішнікаў "Лесты" патрабуюць "выкуп" / Еўрарадыё
З айцішнікаў "Лесты" патрабуюць "выкуп" / Еўрарадыё

У IT-кампанію "Леста" прыйшлі спісы тых, хто данаціў фондам падтрымкі.

У спісах больш за 80 чалавек. Ім прапануюць заплаціць "штраф", каб на іх не пачыналі крымінальныя справы.

Мяркуючы па інфармацыі, якую атрымала Еўрарадыё, памер "штрафу" — 10-разовы данат.

"Леста" — расійская кампанія з офісам у Мінску. Пасля сыходу Wargaming туды перайшло шмат супрацоўнікаў "танкаў".

Як распавядала Еўрарадыё, некалькі дзён таму з'явілася інфармацыя, што Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій дасылае ІТ-кампаніям спісы работнікаў, якія данацілі фондам BySol і ByPol. З іх патрабуюць адкупіцца, заплаціўшы 10-разовую суму на карысць установаў, якія назавуць улады.

Заснавальнікі фонду BySol Андрэй Стрыжак і кампаніі BY_help Аляксей Лявончык адмаўляюць уцечку даных з іх баз пра айцішнікаў-данатараў. У СМІ з'явіліся меркаванні, што крыніцай уцечкі звестак стала "дзірка" ў Фэйсбуку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі