Кіраўнікі BySol і BY_help выключаюць уцечку звестак пра айцішнікаў-данатараў

Парк высокіх тэхналогій / minsknews.by
Парк высокіх тэхналогій / minsknews.by

Заснавальнікі фонду BySol Андрэй Стрыжак і кампаніі BY_help Аляксей Лявончык адмаўляюць уцечку даных з іх баз пра айцішнікаў-данатараў.

9 студзеня партал dev.by паведаміў, што кіраўніцтву адной з буйных IT-кампаній прыйшлі спісы супрацоўнікаў, якія рабілі данаты ў фонды ByPol і BySol. У спісах нібыта сотні чалавек. Рассылае спісы адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій. Данатарам прапаноўваюць прайсці на "гутарку" ў КДБ. Таксама ў СМІ з'явіліся звесткі, што пад пагрозай крымінальнага пераследу данатарам прапаноўваюць пералічыць у 10 разоў больш у структуру, якую назавуць сілавікі.

Андрэй Стрыжак мяркуе, што звесткі пра данатараў уладам маглі перадаць беларускія банкі.

"Данацілі нам дзясяткі тысяч чалавек, але прайсціся вырашылі менавіта ў ПВТ. Таму што ў айцішнікаў ёсць грошы. Закашмарыць айтишника, у якога ёсць грошы, можна і без спісаў, але са спісамі прэтэнзіі больш самавітыя. Мы настойліва рэкамендуем пакінуць краіну тым, каго выклікаюць на "размову“. Ніхто не ведае, чым яна скончыцца канкрэтна для вас", — напісаў Стрыжак. Ён прапанаваў дапамогу ў выездзе з Беларусі.

Такое ж меркаванне пра беларускія банкі выказвае і Аляксей Лявончык: "Было б у нас дзірава — нашыя людзі ў Беларусі даўно б сядзелі. У нас дагэтуль асноўная частка аплат адбываецца ўнутры краіны. Мы па-ранейшаму можам дастаўляць у Беларусь дзясяткі тысяч у тыдзень гатоўкай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі