З тэрабаронай на Барысаўшчыне працавалі прапагандысты Шпакоўскі і Лазуткін

Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі і яго слухачы / edinstvo.by
Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі і яго слухачы / edinstvo.by

З тэрабаронай на Барысаўшчыне працавалі прапагандысты Аляксандр Шпакоўскі і Андрэй Лазуткін. Яны тлумачылі прызваным на зборы ваеннаабавязаным палітыку рэжыму, у тым ліку і ў дачыненні вайны ва Украіне, піша edinstvo.by.

Як вынікае з рэпартажу выдання, ідэалагічнаму выхаванню ўдзельнікаў тэрабароны надаецца вялікая ўвага. Нягледзячы на тое, што сярод іх нямала былых сілавікоў. У прыватнасці ваеннаабавязаных з-пад Барысава звазілі ў Хатынь.

Праверка тэрабароны ўжо падыходзіць да завяршэння. Адметнай падзеяй на Барысаўшчыне яшчэ стане фармаванне атрада народнага апалчэння.

З тэрабаронай на Барысаўшчыне працавалі прапагандысты Шпакоўскі і Лазуткін
edinstvo.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі