З тысячы майстэрняў па рамонце мабільнікаў у Беларусі засталіся дзве

Па-за законам апынуліся большасць майстэрняў па рамонце мабільных тэлефонаў у нашай краіне. Паводле некаторых ацэнак, іх каля тысячы.
З 1-га снежня права легальна рамантаваць мабільныя і стацыянарныя тэлефоны маюць толькі дзве кампаніі. Адпаведныя сертыфікаты аформілі РУП “Белтэлекам” і ААТ “Ньюлэнд”. Яшчэ тры заяўкі на сертыфікацыю знаходзяцца на разглядзе, паведамляе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Нагадаем, абавязковая сертыфікацыя паслугаў па рамонце сродкаў электрасувязі бытавога прызначэння мусіла быць уведзеная яшчэ 1 ліпеня, але Дзяржкамітэт па стандартызацыі адсунуў тэрміны на снежань.

На думку экспертаў, у большасці майстэрняў проста няма неабходнага для прахаджэння сертыфікацыі дарагога абсталявання. Акрамя таго, неабходна падрыхтаваць поўны камплект дакументацыі, знайсці рамонтнікаў толькі з профільнай адукацыяй.

Tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі