З-за “Даніэлы” колькасць дарожных аварыяў у Мінску падскочыла ўдвая

З-за “Даніэлы” колькасць дарожных аварыяў у Мінску падскочыла ўдвая

У Мінску 12 студзеня падчас снегападу, які прынёс цыклон “Даніэла”, колькасць дарожна-транспартных здарэнняў павялічылася ўдвая ў параўнанні са звычайным днём. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сталічную гарадскую ДАІ, за мінулыя суткі было здзейснена 170 дарожных аварыяў, у якіх пацярпеў адзін чалавек.

У сувязі з неспрыяльным надвор’ем Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам выбіраць спакойны стыль язды з невысокай хуткасцю, пазбягаць рэзкіх рухаў рулём і педалямі.

Цыклон “Даніэла”, які прынёс на большую частку тэрыторыі краіны моцныя снегапады, адступае на поўнач Расіі. Пры гэтым сіноптыкі прагназуюць, што ўжо з заўтрашняга дня пачнецца новае пахаладанне і на дарогах будзе галалёдзіца.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі