З-за каранавіруса ў Беларусі адмянілі шэраг міні-футбольных матчаў

З-за каранавіруса ў Беларусі адмянілі шэраг міні-футбольных матчаў

З-за каранавіруса ў Беларусі адмянілі шэраг міні-футбольных матчаў. Ва ўсіх гэтых паядынках мусілі гуляць каманды БНТУ, але ў гэтай ВНУ аб'явілі каранцін з-за студэнта з Ірана, у якога выявілі каранавірус. Некалькі дзясяткаў студэнтаў і выкладчыкаў, якія з ім кантактавалі, ізалявалі. Але ў іх прыкмет хваробы няма.

Матчы з удзелам універсітэцкіх каманд пераносяцца на няпэўны час, паведамляе mini.football.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі