З-за ўзгарання ў Гродне эвакуявалі сотні школьнікаў
З-за ўзгарання ў Гродне эвакуявалі амаль 400 школьнікаў і паўсотні настаўнікаў. Раніцай у аўторак у СШ № 16 справацала пажарная сігналізацыя. Ратавальнікі высветлілі, што на першым паверсе будынка навучальнай установы ў холе адбылося аплаўленне ізаляцыі электраправодкі сушкі для рук. Узгаранне ліквідаваў намеснік дырэктара з дапамогай парашковага вогнетушыцеля яшчэ да прыбыцця супрацоўнікаў МНС.
Падчас здарэння ніхто не пацярпеў. Пасля праведзенага абследавання заняткі ў школе аднавіліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.